Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ляшэнка назваў умовы для рэфармавання Мінпрама Беларусі

25.02.2019

Урад нацэльвае Міністэрства прамысловасці на распрацоўку дэталёвай палітыкі доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага развіцця прадпрыемстваў. Аб гэтым заявіў у эфіры тэлеканала СТБ намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка, паведамляе БЕЛТА.

"Асабіста маё бачанне гэтага года заключаецца ў тым, што Міністэрству прамысловасці неабходна распрацаваць дэталёвую палітыку доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага развіцця сваіх прадпрыемстваў, забяспечыць ім пошук інвестараў і аптымізацыю вытворчых працэсаў з фінансавым аздараўленнем. Пасля вырашэння гэтай задачы можна думаць над пашырэннем Мінпрама як больш вялікай арганізацыі - Міністэрства прамысловай палітыкі. Я за натуральнае ўдасканаленне пасля дасягнення добрых паказчыкаў", - сказаў Ігар Ляшэнка.

Гаворачы пра вынікі мінулага года, ён адзначыў, што большасць паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця міністэрства выканала, у тым ліку па аб'ёмах вытворчасці, узроўні рэнтабельнасці. "Але не магу сказаць, што мы задаволены рэзультатамі, таму што выкананне паказчыкаў у многім абумоўлена паспяховай работай вялікіх прадпрыемстваў. Менавіта на іх плечы лягла дадатная статыстыка", - сказаў ён, падкрэсліўшы неабходнасць стабільнай дзейнасці ўсяго прамысловага комплексу.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, урад мае намер звярнуць сур'ёзную ўвагу на кампетэнтнасць эканамічнай і камерцыйнай службаў прадпрыемстваў. Намеснікам, якія курыруюць гэтыя пытанні, прапанавана скарэкціраваць бізнес-планы і па выніках першага квартала далажыць аб рэзультатах.

Як паведамлялася, прапанову аб рэфармаванні Міністэрства прамысловасці на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў, дзе разглядаецца праграма дзейнасці ўрада на 2018-2020 гады, агучыў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой. Першы варыянт рэфармавання прадугледжвае стварэнне Міністэрства прамысловай палітыкі з падзелам функцый рэгулятара і ўласніка (яно будзе вызначаць напрамкі развіцця не толькі машынабудавання, але і ў цэлым прамысловага комплексу). Другі сцэнарый прадугледжвае стварэнне дзяржкарпарацыі.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос