Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

C вясновым жаночым днём

11.03.2019

Ганаровымі гасцямі святочнага мерапрыемства ў цэнтральнай раённай бібліятэцы «З жаночым вясновым Днём ад усёй душы віншуем Вас» сталі ветэраны працы. 

Для іх работнікі бібліятэкі і Палаца культуры падрыхтавалі вясёлую канцэртную праграму, цікавыя, забаўныя конкурсы. Сярод гасцей малалетняя вязніца Пашкова н. М., Парода Н. А., якая перажыла дзіцем жахі акупацыі ў гады вайны, абедзве ветэраны педагагічнай працы. Цікавасць таксама выклікала выстава-продаж па дэкаратыўна – прыкладной творчасці «руках праца-сэрцу радасць» Сыцько Марыны і Жукавец Марыны ў рамках праекта «майстэрня добрых спраў». Ініцыятар гэтага праекта Марына Жукавец, мэта-дапамога хворым дзецям. Жанчыны атрымалі на мерапрыемстве зарад станоўчых эмоцый, унеслі невялікую лепту ў высакародную справу, купіўшы сувеніры на выставе.

Выстава працягвае сваю працу, унесці сваю лепту ў лячэнне дзяцей можа кожны, наведаўшы чытальную залу Цэнтральнай бібліятэкі.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос