Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

70,72 працэнта выбаршчыкаў прагаласавалі на выбарах у Беларусі на 18.00

17.11.2019

Выбары дэпфутатаў Палаты прадстаўнікоў Беларусі сёмага склікання адбыліся па 109 са 110 акруг. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Выбары ў Беларусі ўжо адбыліся па 109 выбарчых акругах. Толькі адна, Гродзенская цэнтральная, не дацягвае некалькі працэнтаў да 50", - сказала Лідзія Ярмошына.

Яўка выбаршчыкаў на 18.00 склала 70,72 працэнта.

У Брэсцкай вобласці прагаласавалі 69,33 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. У Віцебскай вобласці ўчасткі для галасавання наведалі 76,32 працэнта выбаршчыкаў, у Гомельскай - 74,18 працэнта, у Гродзенскай - 72,36 працэнта. У Мінскай вобласці яўка склала 71,9 працэнта, у Магілёўскай - 77,63 працэнта, у Мінску - 58,76 працэнта.

Крыніца: minsk-region.gov.by