Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У аграгарадку Міханавічы будуюць ФАК і дзіцячы сад на 230 месцаў

04.05.2020

У аг.Міханавічы Мiнскага раёна ўзводзяць ФАК і дзіцячы сад, паведамляе МЛЫН.ВУ.

Так, у фізкультурна-аздараўленчым комплексе будуць два басейны, сауна, джакузі, хамам, трэнажорная зала. Варта адзначыць, падобных сацыяльных аб'ектаў у Мінскім раёне яшчэ няма. Яго плануюць здаць у эксплуатацыю ўжо ў снежні.

Некалькі гадоў таму комплекс уключылі ў абласную інвестыцыйную праграму, яго будуе адна з нафтагазавых кампаній Беларусі.

Гэта будзе аднапавярховы цэнтр з вялікай спартыўнай інфраструктурай. За ФОКам пабудуюць пляцоўкі для гульнявых відаў спорту, тэнісны корт, вулічныя трэнажоры, паркоўку. У аграгарадку жыве больш за 8 тыс. чалавек, для іх будучы аб'ект будзе дарэчы.

За паўтара месяца работнікі амаль скончылі ўзводзіць цокальны паверх, у хуткім часе пачнецца будаўніцтва першага ўзроўню.

Таксама насупраць комплексу будуюць дзіцячы сад на 230 месцаў. Яго плануюць здаць у эксплуатацыю ў верасні.

Сад будзе з усёй прылеглай інфраструктурай: дарожкамі, верандамі, арэлямі.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос