Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Фаніпалі пабудуюць дзіцячы сад на 230 месцаў

07.05.2020

На вул.Зялёнай у Фаніпалі плануюць пабудаваць тыпавы дзіцячы сад на 230 месцаў, паведамляе МЛЫН.ВУ.

Як распавёў дырэктар Упраўлення капітальнага будаўніцтва Дзяржынскага раёна Васіль Граўцоў, цяпер распрацоўваецца праектна-каштарысная дакументацыя. Праекціроўшчык аб'екта - ААТ "Брэстпраект". Да канца лета плануюць атрымаць станоўчае заключэнне Дзяржбудэкспертызы. Тэрміны пачатку будаўнічых работ будуць залежаць ад фінансавання.

Нагадаем, летась у Фаніпалі пабудавалі 60-кватэрны дом для для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў - шматдзетных сем'яў, а таксама жылы комплекс "Янтарь". Будаўніцтва жылля будзе працягвацца.

Крыніца: minsk-region.gov.by

Задайте вопрос