222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны і пачаў сваю працу 60-ы рэзідэнт.
Праектам "Сустрэча на ўсе 100!" завершыцца піянерская змена ў Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова.
ЗАТ "Штадлер Мінск" плануе ў 2020 годзе выпусціць каля 400 вагонаў, паведаміў журналістам перад пачаткам пленарнага пасяджэння беларуска-швейцарскага дзелавога савета дырэктар ЗАТ "Штадлер Мінск" Філіп Брунер, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі выступіць 29 лістапада ў горадзе Узда, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.
29 лістапада Палацы культуры г. Салігорска пройдзе адкрыты абласны фестываль каманд КВЗ «Кубак губернатара Мінскай вобласці». Тэма гульні - «Маладосці кожнае імгненне».
Спецыялісты Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы 30 лістапада ўпершыню правядуць у раёне вялікі марафон "Жаночае здароўе", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
У гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна" прайшло мерапрыемства "Дзень артылерыста", прысвечанае прафесійнаму святу ўсіх ветэранаў і вайскоўцаў ракетных войскаў і артылерыі.
У Мiнскай вобласці ў 2019 годзе зарэгістравана 110 выпадкаў шаленства сярод жывёл, у асноўным гэта насельнікі дзікай прыроды, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА загадчыца аддзялення асабліва небяспечных інфекцый Мiнскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Наталля Аўтухова.
Аўдыторыя інфармацыйнага прадукту, які выпускаюць рэгіянальныя СМІ Мінскай вобласці, з 2015 года вырасла ў 4-5 разоў. Аб гэтым заявіла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель сёння на семінары дзяржаўнай прэсы Мінскай вобласці "Рэгіянальныя СМІ ў эпоху цыфравізацыі: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мінская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і італьянскі Чырвоны Крыж плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве і абменьвацца вопытам у дапамозе сацыяльна ўразлівым катэгорыям грамадзян. Пра гэта журналістам паведаміла старшыня абласной арганізацыі Людміла Мусенкова падчас візіту італьянскай дэлегацыі ў Мiнаблвыканкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.