Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд) зняла абмежаванні на пастаўкі ў Расiю сыру Любанскага філіяла ААТ "Слуцкі сыраробны камбінат". Такая інфармацыя размешчана на сайце расійскага ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Дадатковыя міжгароднія і гарадскія аўтобусы пусцяць у Мінскай вобласці 12 кастрычніка для дастаўкі гасцей у Барысаў на фестываль-кірмаш "Дажынкі", паведамілі БЕЛТА ў Мінаблвыканкаме.

У Бараўлянах праводзяць рэканструкцыю кацельні, працы плануецца завяршыць да верасня 2020 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Камітэт дзяржаўнай маёмасці Мінгарвыканкама 10 кастрычніка арганізуе электронныя таргі па продажы дзяржаўнай маёмасці без продажу права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Звыш 28 тыс. педагогаў працуюць у сістэме адукацыі Мінскай вобласці. Пра гэта заявіў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч ў Мінску на абласным прафесійным свяце "Дзень настаўніка - 2019", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сістэме адукацыі Мінскай вобласці працуюць больш за 28 тыс. педагагічных работнікаў. Яны штодня перадаюць выхаванцам свае веды, вучаць дабру і справядлівасці, развіваюць лепшыя маральныя якасці. Педагагічны калектыў Міншчыны заўсёды высока трымае прафесійную планку. Гэта людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, мэтанакіраваныя, творчыя і ініцыятыўныя, шчыра любіць сваю прафесію. Дзякуючы вам у вобласці падрастае пакаленне годных хлопцаў. Іх поспехі на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах і алімпіядах, творчых і спартыўных спаборніцтвах - ваша заслуга", - адзначыў Іван Маркевіч.

Абласное свята сабрало у сталічным Цэнтральным доме афіцэраў больш за 650 чалавек. Сярод іх кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама, упраўленняў па адукацыі, спорце і турызме райгарвыканкамаў, прадстаўнікі прафсаюза, педагогі рэгіёна. Традыцыйна на прафесійнае свята запрошаны і ганаровыя госці - ветэраны педагагічнай працы.

Тром лепшым настаўнікам вобласці ўручылі нагрудныя знакі Міністэрства адукацыі Беларусі "Выдатнік адукацыі", яшчэ сямёра атрымалі граматы Міністэрства. Граматамі і падзякамі Мінаблвыканкама ўзнагародзілі 10 настаўнікаў вобласці, ад Мінскага абласнога Савета дэпутатаў граматы атрымалі тры чалавекі. Яшчэ 9 настаўнікам уручылі падзякі ад прафсаюза.

Педагогаў павіншавалі ганаровыя госці, калегі і дзеці. Перад імі выступілі ансамбль скрыпачоў і тэатральны калектыў з гімназіі-каледжа мастацтваў Маладзечна. Яшчэ адным падарункам для настаўнікаў стаў спектакль "Паўлінка" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Арганізатар свята - галоўнае ўпраўленне па адукацыі Мінаблвыканкама.

Да канца кастрычніка ў Мінскай вобласці ліквідуюць недахопы ў працы службы "115.бел." Пра гэта журналістам паведаміў генеральны дырэктар ГА "Жыллёва-камунальная гаспадарка Мiнскай вобласці" Васіль Шашок перад прыёмам грамадзян у Мінаблвыканкаме, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пра гэта распавёў генеральны дырэктар ГА «Белводгас» Віктар Аскерка.

Плацяжы недзяржаўнага сектара эканомікі ў агульных падатковых паступленнях вобласці за студзень-жнівень 2019 года склалі 47,7 адсотка.

Каб прабегчы на першы погляд непераадольную дыстанцыю, у Лагойск з'ехаліся аматары актыўнага адпачынку з усёй Еўропы - Польшчы, Даніі, Чэхіі, Расіі, Украіны і Казахстана. Траса забегу Bison Race лічыцца ці ледзь не самай складанай на кантыненце ў гэтым фармаце бегу і з'яўляецца адной з кваліфікацыйных гонак на чэмпіянат свету па гонках з перашкодамі які пройдзе з 11 па 13 кастрычніка 2019 ў Лондане (Вялікабрытанія).

Абласная акцыя па прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў, выяўленні і карэкцыі фактараў рызыкі, кантролі ўзроўню артэрыяльнага ціску, узроўню цукру ў крыві пройдзе сёння на базе ДЛГУ "Лагойскі лясгас", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Старонка 124 з 140

Задайте вопрос