Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Хакеісты "Шахцёра" з сухім лікам абыгралі "Віцебск" у серыі першага раўнда плэй-оф беларускай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аснашчэнне клінік цэнтральнага рэгіёна. У бальніцы Жодзіна адкрылі кабінет камп'ютарнай тамаграфіі дзякуючы фінансавай падтрымцы БелАЗа. Цяпер гараджане змогуць бясплатна праходзіць неабходныя дадатковыя абследаванні. Раней для гэтага трэба было ехаць ў суседні Барысаў. Апарат КТ размясціўся ў хірургічным корпусе. У тамографе выкарыстоўваецца дэтэктар, які фарміруе максімальна выразны малюнак. Плюс ён эфектыўна ловіць рэнтген-патокі і зніжае прамянёвую нагрузку на пацыентаў.

Ужо больш за чвэрць стагоддзя 26 гадоў на базе ДУА «Мётчанскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа Барысаўскага раёна» вядзе сваю дзейнасць унікальны для нашай краіны Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны фальклорны гурт «Берагіня».

У мемарыяльным комплексе "Хатынь" будзе ўзведзены новы музейны будынак. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Моцны падмурак незалежнай і суверэннай дзяржавы напроста залежыць і ад пытанняў харчовай бяспекі. Паводле прагнозаў экспертаў, глабальны рынак недаатрымае як мінімум 6 млн т пшаніцы. Бо Украіна - адзін з вядучых сусветных вытворцаў збожжавых - можа істотна скараціць аб'ём вытворчасці пшаніцы. Не стане прадаваць сваё збожжа на знешнія рынкі і Расія.

Адказваць на пытанні заяўнікаў і дапамагаць у вырашэнні хвалюючых праблем будзе кіраўніцтва Мінаблвыканкама і райгарвыканкамаў, прадстаўнікі галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг, галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя, ДА "ЖКГ Мінскай вобласці", КУП "Мінскаблдарбуд", ДУ "Мінскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадска здароўя», іншых абласных устаноў і структур.

Кветкі, якія расквітаюць на дыванах і сурвэтках. З дапамогай іх яшчэ ў 18 стагоддзі дэкарыравалі тканіну для мэблі і абіўкі сценаў. Старажытную тэхніку майстар па пэчварку Лідзія Святкіна выкарыстоўвае ў сучасных вырабах з самай рознай тканіны, нават са старых джынсаў. Аўтарская выстава размясцілася ў Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна. Любімыя кветкі прысутнічаюць на сумках, падушках, покрывах і тэкстыльных карцінах. У арт-гербарыі Лідзіі Святкінай - вырабы ў тэхніках лапікавага швіва: адлюстраванне, калейдаскоп і сінэль.

Па выніках года адзначаныя 80 прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі. Урачыстая цырымонія прайшла ў Лагойску. Сюды на выніковую калегію з'ехаліся спецыялісты галіны з усіх раёнаў Мінскай вобласці - работнікі ўстаноў культуры і мастацтва, музеяў і бібліятэк, тэатраў. Падарункам для іх стала святочная канцэртная праграма ад сузор'я лепшых творчых калектываў вобласці.

Даніна подзвігу і гераізму. Памяць аб загінуўшых праваахоўніках Мінскай вобласці ўшанавалі 2 сакавiка. Кветкі і вянкі ляглі да помніка, які знаходзіцца ў сталіцы ва ўнутраным дворыку упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. На камені залатымі літарамі выгравіраваны прозвішчы міліцыянераў, якія годна неслі службу, абаранялі свой народ і Радзіму і дзеля іх ахвяравалі ўласным жыццём. На памятнай цырымоніі прысутнічалі і сем'і загінуўшых.

Лясная гаспадарка Мінскай вобласці сёлета папоўніцца новымі значнымі аб'ектамі. У праграме 22 інвестыцыйныя прамысловыя праекты. Так, услед за Барысавым, дзе ў мясцовым лясгасе ўзводзяць ужо другі цэх па вытворчасці пелет, выпуск драўняных паліўных гранул плануюць наладзіць у Бярэзінскім, Чэрвеньскім, Уздзенскім, Лагойскім лясгасах. Акрамя таго, драўніну нізкага сорту задзейнічаюць і на новых вытворчасцях еўрападдонаў. Напрыклад, у Вілейцы, Слуцку і Капылі. Усе прадпрыемствы-навічкі арыентаваны ў асноўным на экспарт.

Старонка 62 з 140

Задайте вопрос