Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Майстар-клас па першай дапамогі для вучняў 9-10 класаў прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад - сярэдняя школа №1 ім. П.І. Купрыянава горада Жодзіна».

Такое рашэнне было прынята на першым пасяджэнні рабочай групы па рэалізацыі ваенна-патрыятычнага праекта «Сцежкай баявой славы», якое адбылося ў мінулую пятніцу на базе Смалявіцкага раёна.

ЗАТ "Штадлер Мінск" - гэта прадпрыемства, дзе не толькі паспяхова развіваюць вытворчасць, але і клапоцяцца аб працоўных. Такое меркаванне сёння агучыў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын, наведваючы рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны "Мінск" і вядучае ў Беларусі прамысловае прадпрыемства па вытворчасці рухомага саставу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

26 кастрычніка міністр прамысловасці Пётр Пархомчык сустрэўся з кіраўніцтвам ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-холдынг".

СЗАТ "БЕЛДЖЫ" ў III квартале 2020 года заняло першае месца па продажах легкавых аўтамабіляў у Беларусі. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня аўтамабіліста і дарожніка, галоўны тэхнолаг прадпрыемства Віталь Быліцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы за трэці квартал занялі першае месца па продажах легкавых аўтамабіляў у Беларусі. У гэтым годзе мы таксама асвоілі вытворчасць па поўным тэхналагічным цыкле аўтамабіля, які спадабаўся як спажыўцам у Расіі, так і ў Беларусі - гэта Geely Coolray. Ён цяпер вельмі запатрабаваны", - сказаў Віталь Быліцкі.

Галоўны тэхнолаг расказаў, што "БЕЛДЖЫ" перадало дылерам доследную партыю дзвюх новых мадэлей. "Гэта Geely Tugella - прэміяльны красовер. Ён валодае максімальнымі опцыямі бяспекі і камфортнасці, а таксама найноўшымі тэхналогіямі, якія ёсць сёння ў легкавым аўтамабілебудаванні. І другая, больш бюджэтная, мадэль - хэтчбэк Geely GS, які ў цэнавым сегменце будзе даволі канкурэнтаздольным", - растлумачыў ён.

Паводле яго слоў, прадпрыемства таксама працуе і над электрамабілем. "Гэта электрамабіль Geely Geometry A. Ён пастаўляецца на акумулятарных батарэях дзвюх ёмістасцей - 51,9 кВт/гадз і 61,9 кВт/гадз. У першай версіі каля 400 км запас ходу (у зімовых умовах яшчэ будзем тэсціраваць), у другой - каля 500 км, - адзначыў Віталь Быліцкі. - У электрамабілі ёсць адаптыўны круіз-кантроль, сістэма аўтаматычнай паркоўкі, утрымання ў паласе і распазнавання дарожных знакаў, а таксама сістэма бяспекі, якая незалежна ад вадзіцеля спыніць аўто перад перашкодай. У канструкцыі выкарыстаны сучасныя матэрыялы і канструктыўныя рашэнні".

Урачыстае адкрыццё завода "БЕЛДЖЫ" адбылося 17 лістапада 2017 года. Прадпрыемства размясцілася паміж Барысавам і Жодзінам, займае плошчу 118 га. Аўтамабілі беларускай зборкі маркі Geely сертыфікаваны згодна з патрабаваннямі тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза, выпрабаваны па методыцы EuroNCAP (тэсты прадугледжваюць такія выпрабаванні, як франтальны, бакавы ўдар і інш.).

Больш 230 млн т грузаў прайшло праз тэрміналы Мінскага філіяла РУП "Белмытсэрвіс" за 20 гадоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.

Ацяпленне на аб'ектах соцферы і жыллёвага фонду па Мінску і Мінскай вобласці цалкам ўключана, паведамілі БЕЛТА ў сектары ідэалагічнай работы і грамадскіх сувязей "Мінскэнерга".

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" аднавіла пастаўкі кар'ернай тэхнікі Запалярнаму філіялу ПАТ ГМК "Нарыльскі Нікель", адгрузіўшы 20 кар'ерных самазвалаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага прадпрыемства.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" і швейцарскі індустрыяльны парк BUSS будуць супрацоўнічаць у сферы ўзаемнага прыцягнення інвестыцый. Аб гэтым ішла размова ў час візіту ў "Вялікі камень" кіраўніка кіруючай кампаніі індустрыяльнага парка BUSS Германа Беелера, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

Беларуска-Кітайскі індустрыяльны парк «Вялікі камень» прызнаны лепшай асаблівай эканамічнай зонай па версіі міжнароднага выдання Financial Times, пра гэта паведамілі ў прэс-службе індустрыяльнага парку.

«Вялікі камень» прызнаны ў якасці зоны, якая спрыяе развіццю ініцыятывы «Пояс і шлях» за кошт развітой інфраструктуры і лагістыкі, найлепшага геаграфічнага становішча і рынкавых магчымасцяў.

«Высокая незалежная ацэнка міжнародных экспертаў сведчыць аб наяўнасці унікальных умоў вядзення бізнесу ў рэгіёне і дазваляе разглядаць індустрыяльны парк «Вялікі камень» у якасці ключавога пункту, якi аб'ядноўвае рынкі Еўрапейскага і Еўразійскіх эканамічных саюзаў», - адзначылі ў парку.

Дадаткова

Рэйтынг Financial Times "Лепшая адмысловая эканамічная зона года» складаецца штогод, ён заснаваны на паказчыках па аб'ёмах інвестыцый, лёгкасці вядзення бізнесу і наяўнасці адпаведнай інфраструктуры. Дадзены рэйтынг складаецца на аснове аналітычных дадзеных FDi Intelligence і з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай па выбары лакацыі інвеставання...

Старонка 97 з 140

Задайте вопрос