З 1 сакавіка па 30 красавіка 2020 года ў горадзе Мінску праводзіўся IX Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі», прысвечаны юбілейнай даце – 75-годдзю Вялікай Перамогі. На конкурс было пададзена 389 заявак з усіх абласцей і гарадоў Рэспублікі Беларусь.
У фінал радыёконкурсу прайшлі 124 сольныя выканаўцы і 33 калектывы ў шасці намінацыях. Заключны тур конкурсу праходзіў у відэа фармаце.
Рашэннем прафесійнага журы на чале са старшынёй народным артыстам Беларусі Леанідам Канстанцінавічам Захлеўным былі выбраны самыя яркія і таленавітыя выступленні ўдзельнікаў праекта.
У намінацыі «Спадчына. Ансамблі» дыпломам II ступені c прысваеннем звання лаўрэат быў узнагароджаны ансамбль старадаўняй народнай музыкі «Рарог» з ДУА «Івянецкая дзіцячая школа мастацтваў імя К. I.Паплаўскага». Кіраўнік ансамбля – настаўнік па класу флейты і дуды Радзiвiлава Кацярына Пятроўна.
У выкананні ансамбля старадаўняй народнай музыкі «Рарог» прагучалі танцавальныя мелодыі рэгіёна. Віншуем нашых пераможцаў!


