Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Пашанцавала...»: як атрымалася не пацярпець дачнікам з Валожынскага раёна

20.05.2020

Хоць ужо май месяц і, здавалася б, надвор'е павінна нас песціць, але гэта пакуль далёка не так. І таму нашы грамадзяне працягваюць уключаць газавае ацяпленне і тапіць печы, часам губляючы пільнасць.

16 мая ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб задымленні ў жылым доме ў садовым таварыстве Выток-Сувязь каля вёскі Туркаўшчына. Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікі ўстанавілі, што гарэння ў доме няма. Пры правядзенні праверкі па дадзеным факце было высветлена, што задымленне ў доме адбылося ў выніку заўчаснага закрыцця засаўкі печы.

«У хаце было халаднавата, і я ў шэсць гадзін вечара вырашыў затапіць печ. Прыкладна ў дзевяць мне падалося, што ўсё дагарэла, і я зачыніў засаўку. Каля дзесяці жонка прыбегла і паведаміла, што ў пакоі на першым паверсе дым. Я адарваў са столі ліст ДВП каля печы, каб паглядзець, ці няма гарэння там, але там нічога не было. Цяпер я разумею, што паспяшаўся...» - падзяліўся гаспадар дома.

«Гэтым людзям вельмі пашанцавала, што яны ў гэты час яшчэ не ляглі спаць і своечасова выявілі задымленне. Усё магло скончыцца сумна. Бо ў сне чалавек не адчувае паху дыму, а таксама можа проста атруціцца ўгарным газам. Неабходна памятаць, што угарны газ не мае колеру і паху. А для таго, каб не атрымаць атручэнне прадуктамі гарэння, нельга заўчасна зачыняць засланку печаў, гэта значыць пакуль вуголле цалкам не прагараць. Пры гэтым заканчваць топку печы трэба не менш чым за дзве гадзіны да адыходу да сну. Таксама ў печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен мець добрую цягу і быць пабелен вапнавым растворам. І абавязкова трэба чысціць комін ад сажы. Тады і бяды можна пазбегнуць», - пракаментаваў выпадак першы намеснік начальніка Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Гормаш.

Задайте вопрос