Міжнародны дзень абароны дзяцей ‑ гэта перш за ўсё напамін дарослым пра неабходнасць захавання праў дзяцей на жыццё, на свабоду меркавання і рэлігіі, на адукацыю, адпачынак і вольны час, на абарону ад фізічнага і псіхалагічнага насілля, на абарону ад эксплуатацыі дзіцячай працы як неабходных умоў для фарміравання гуманнага і справядлівага грамадства.
Дзяржава прызнае дзяцінства важным этапам жыцця чалавека і зыходзіць з прынцыпаў прыярытэтнасці падрыхтоўкі дзяцей да паўнавартаснага жыцця ў грамадстве, развіцця ў іх грамадска значнай і творчай актыўнасці, выхавання ў іх высокіх маральных якасцяў, патрыятызму і грамадзянскасці.
Міжнародны дзень абароны дзяцей заўсёды адзначаецца правядзеннем розных мерапрыемстваў.
У 2020 годзе да Дня абароны дзяцей ва ўсіх установах адукацыі раёна ў рамках раённага фестывалю дзіцячай творчасці «Феерверк талентаў» прайшлі творчыя справаздачы аб'яднанняў па інтарэсах і секцый (груп) устаноў адукацыі. ДУА «Валожынскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» падрыхтаваў праект «Віртуальнае падарожжа па планеце дзяцінства, творчасці, таленту», у які ўвайшлі ўсе творчыя справаздачы аб'яднанняў па інтарэсах і секцый устаноў адукацыі.
Запрашаем у віртуальнае падарожжа па планеце дзяцінства, творчасці, таленту раённага фестывалю дзіцячай творчасці «Феерверк талентаў», прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей: https://yadi.sk/i/oI-QHQzfMgmPOA


