31 мая 2020 года традыцыйна пройдзе Сусветны дзень без тытуню. Дэвіз гэтага дня 2020г.: Абарона моладзі ад маніпуляцый тытунёвай індустрыі і прафілактыка ўжывання тытуню і нікаціну.
Тытунёвая індустрыя разглядае маладых людзей як новую актыўную спажывецкую групу, якая асабліва ўразлівая перад прадукцыяй, якая выклікае прывыканне. Па дадзеных глабальнага абследавання ўжыванне тытуню сярод моладзі (Global Youth Tobacco Survey, 2015), у Рэспубліцы Беларусь паліць 9,8% маладых людзей і дзяўчат ва ўзросце ад 13 да 15 гадоў. Гэтыя высокія лічбы кажуць аб тым, што ў маладога пакалення неабходна фарміраваць культуру бяспечных паводзінаў, накіраваную на захаванне і падтрыманне ўласнага здароўя, у тым ліку сродкамi дэманстрацыі здаровага вольнага часу ў якасці альтэрнатывы шкодным звычкам. Большую актуальнасць гэта набывае ў сувязі з тым, што да тытунёвых вырабаў прыроўнены курыльныя сумесі.
Абласны фотаконкурс, прымеркаваны да Сусветнага дня без тытуню (далей - Конкурс), праводзіцца ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжнвя палітыка», а таксама дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі», плана работы правядзення адзіных дзён здароўя ў Мінскай вобласці, у адпаведнасці з палажэннямі інфармацыйнай стратэгіі па прасоўванні здаровага ладу жыцця ў Рэспубліцы Беларусь.
Дадзенае Палажэнне вызначае тэму, мэту і задачы правядзення конкурсу, тэрміны яго правядзення, парадак прадастаўлення конкурсных работ, падвядзення вынікаў і дзейнічае да заканчэння конкурсу.
Арганізатары конкурсу: ДУ «Мінскі аблЦГЭОЗ», галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, абласное аддзяленне групы ўпраўлення рэалізацыі дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя гарады і пасёлкі».
Тэма конкурсу: «Седзячы дома не палім, а ...».
Мэта конкурсу: дэманстрацыя форм паводзін, накіраваных на захаванне і падтрыманне здароўя, а таксама варыянтаў здаровага вольнага часу як альтэрнатывы шкодным звычкам; прыцягненне ўвагі грамадства
да дзяржаўнага прафілактычнага праекта «Здаровыя горада і пасёлкі».
Задачы конкурсу: павышэнне матывацыі да вядзення здаровага ладу жыцця; інфармаванне аб уплыве шкодных звычак і фарміраванне адказнасці за ўласнае здароўе.
УМОВЫ ЎДЗЕЛУ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ.
Удзельнік конкурсу павінен быць зарэгістраваны ў сацыяльнай сетцы Iнстраграм, профіль павінен быць адкрыты для прагляду на перыяд правядзення конкурсу.
Аўтар размяшчае фота на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram з хэштэгамі #сидим_дома_не_курим, #ЗОЖрулит, #Беларусь_против_табака. Фота павінна ўтрымліваць варыянт вольнага часу ці занятка-альтэрнатывы курэнню. Малюнак павінен па магчымасці суправаджацца тэкстам матывуючага характару.
Фота павінна адпавядаць заяўленай тэме і не павінна ўтрымліваць элементы эротыкі, гвалту, расавай і рэлігійнай нецярпімасці, рэкламных лагатыпаў.
Конкурс праводзіцца з 31.05.2020 па 07.06.2020 г.
Фота можа быць размешчана да 24.00 ч. 06.06.2020 г.
ПАРАДАК ВЫЗНАЧЭННЯ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ
Арганізатары конкурсу выбіраюць 10 лепшых фатаграфій, якія выносяцца на галасаванне на старонцы #ЗОЖрулит ў Iнстаграм. Пераможца вызначаецца шляхам набору большай колькасці галасоў.
Лепшыя работы будуць апублікаваныя ў газеце «Мінская праўда», «#ЗОЖрулит», пераможцу конкурсу ўручаны прыз ад арганізатараў.
Інфармацыйны партнёр Конкурсу МОУП «Рэдакцыя газеты «Miнская прауда»


