Дзеці… Колькі пяшчоты, дабрыні і ласкі ўкладваюць бацькі ў гэта слова, колькі шчаслівых надзей звязваюць з будучым сваіх крывінак! За кожнага гатовы без разваг самае дарагое аддаць…
На здымку – жыхаркі 3-га пад’езда дома № 124 па вуліцы Савецкай райцэнтра Кацярына Пупа, Любоў Садоўская і Іна Шчарбачэвiч. Сёлета яны сталі тройчы матулямі, нарадзіўшы сыночкаў Ігната, Антона і Савелія. Маленькіх брацікаў у шматдзетных сем’ях дапамагаюць гадаваць старэйшыя Надзя і Дзіма, Насця і Аня, Рома і Арцём. Кожнаму з іх мамы і таты дораць бязмежную любоў, атуляюць клопатам і падтрымкай, пільна сочаць, каб яны раслі разумнымі, спагадлівымі, гарманічна развітымі. Тыя – адказваюць узаемнасцю. А там, дзе ёсць шчырая цеплыня ў адносінах, і расцвітае простае бацькоўскае шчасце…
Тэкст і фота Сяргея Садоўскага


