Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Цені, здольныя Азмрочыць адпачынак

05.06.2020

Аздараўленчы лагер – месца дзе дзіця не толькі адпачывае, набывае новых сяброў, але і вучыцца самастойнасці. У прыватнасці, сачыць за ўласнымі рэчамі.

Як правіла, у дзіцячым лагеры ствараюцца ўмовы для захоўвання асабістых рэчаў: арганізуюцца камеры захоўвання, у пакоях ёсць шафы і тумбачкі для адзення і абутку. Аднак хлопчыкі і дзяўчынкі бяруць з сабой і каштоўныя прадметы: мабільныя тэлефоны, фотаапараты, відэакамеры, камп’ютары, упрыгожанні з золата. А вось ставіцца з адказнасцю да такой маёмасці не ўмеюць: пакідаюць яе без нагляду, забываюць на рэчцы ці ў лесе, даюць карыстацца іншым людзям, псуюць падчас прыняцця душа ці ванны. 

    Перад тым, як адправіць дзіця ў лагер, бацькі павінны навучыць яго беражліва і паважна ставіцца да матэрыяльных каштоўнасцей. Абавязкова праверце, што сын ці дачка паклалі з сабой. Магчыма, некаторыя рэчы вы забароніце браць у лагер. Растлумачце, што дарагія прадметы могуць справакаваць канфліктныя сітуацыі ў калектыве.

    Калі ж вы свядома вырашылі дазволіць дзіцяці ўзяць нешта дарагое, то ведайце: вы несіцё поўную адказнасць за іх страту ці псаванне. У лагеры вы таксама падпішыце дакумент, што азнаёмлены з правіламі аб захоўванні каштоўнасцей. І потым не зможаце прад’явіць абвінавачванне кіраўніцтву лагера ці выхавацелям, што ў дзіцяці знік тэлефон ці планшэт. Выхавацель атрада ці дырэктар не бяруць перад вамі асабістых абавязацельстваў па захоўванні рэчаў вашага дзіцяці.

    Лета – выдатны час навучыць дзяцей і падлеткаў прафілактычным мерам па захаванні сваёй маёмасці. Не лішнім узгадаць такія правілы будзе і дарослым:

    – заўсёды закрывайце форткі, балконныя і ўваходныя дзверы перад тым, як пакінуць дом;

    – не губляйце ключы і не давайце іх малазнаёмым людзям;

     – не расказвайце аб наяўнасці ў вас вялікай сумы грошай, дарагіх рэчаў;

    – не пакідайце без нагляду асабістыя рэчы;

    – не выкладвайце мабільны тэлефон на столік у рэстаране ці кафэ, не даставайце на прыпынках грамадскага транспарту;

      – не давайце незнаёмцам карыстацца вашым мабільным тэлефонам;

    – не размаўляйце па мабільніку вечарам на вуліцы, асабліва калі вы адзін. Убачыўшы незнаёмых людзей, спыніце тэлефонную размову.

Аляксандр ЧАХОВІЧ,

начальнік інспекцыі па справах

непаўналетніх Валожынскага РАУС

Задайте вопрос