29 выпускнікоў раёна ўзнагароджаны залатым (сярэбраным) медалём «За выдатныя поспехі ў вучэбнай дзейнасці» і адзначаны падзякай старшыні Валожынскага райвыканкама за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна і выдатныя поспехі ў вучэбнай дзейнасці з выплатай грашовай Стыпендыі. Бацькі медалістаў узнагароджаны падзякай старшыні Валожынскага райвыканкама за годнае выхаванне дзяцей. Гэта прадстаўнікі гімназіі №1 г. Валожына (11 медалістаў), сярэдняй школы №1 г.Валожына (7 медалістаў), Івянецкай сярэдняй школы (4 медалісты), сярэдняй школы №2 г. Валожына (2 медалісты), Ракаўскай сярэдняй школы (2 медалісты), Пяршайскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа (2 медалісты), Багданоўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа (1 медаліст).
11 выпускнікоў раёна ўзнагароджаны Падзякай начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Валожынскага райвыканкама за дасягненне высокіх вынікаў у вучэбнай дзейнасці на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі з выплатай грашовай стыпендыі. Бацькам выдатнікаў ўручаны Падзячныя лісты за годнае выхаванне дзяцей. Гэта прадстаўнікі гімназіі №1 г. Валожына (6 выдатнікаў), Івянецкай сярэдняй школы (3 выдатнікі), Ракаўскай сярэдняй школы (2 выдатнікі).
Урачыстую цырымонію ўручэння атэстатаў у ДУА «Гімназія №1 г. Валожына» наведаў старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Круковіч Е. М. і начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Крыкала Т. Н.. Е. М. Круковіч уручыў узнагароды медалістам і павіншаваў усіх прысутных з важнай падзеяй, пажадаў кожнаму выпускніку выбраць прафесію, якая будзе прыносіць радасць і задавальненне, верыць у сябе, ісці наперад і дасягаць пастаўленых мэт, памятаць пра настаўнікаў і бацькоў. Старшыня Валожынскага райвыканкама падзякаваў бацькам і педагогам за карпатлівую працу, неверагоднае цярпенне і душэўную шчодрасць.
Хай творчае гарэнне, нястомная энергія выпускнікоў 2020 года будуць надзейным залогам іх паспяховага старту ў самастойнае жыццё!


