З 1 сакавіка па 30 красавіка 2020 года ў горадзе Мінску праходзіў IX Рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі», прысвечаны юбілейнай даце – 75-годдзю Вялікай Перамогі. На конкурс было пададзена 389 заявак з усіх абласцей і гарадоў Рэспублікі Беларусь. У фінал радыёконкурсу прайшлі 124 сольныя выканаўцы і 33 калектывы ў шасці намінацыях.
Заключны тур конкурсу праходзіў у відэа фармаце. Рашэннем прафесійнага журы, на чале з старшынёй народным артыстам Беларусі Леанідам Канстанцінавічам Захлеўным, былі выбраны самыя яркія і таленавітыя выступленні ўдзельнікаў праекта. Ансамбль старадаўняй народнай музыкі «Рарог» быў узнагароджаны дыпломам II ступені з прысваеннем звання лаўрэат у намінацыі «Спадчына. Ансамбль».
З 1 чэрвеня па 7 чэрвеня праходзілі конкурсныя праслухоўванні на III Міжнародным фестывалі-конкурсе вакальнай і інструментальнай музыкі Fern Flower International Minsk 2020 (Папараць-кветка). Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Мінская міжнародная Школа QSI International School of Minsk і Арт-майстэрня «Талісман удачы» МДА «Беларускі саюз музычных дзеячаў». На гэтым конкурсе вучні класа Радзівілай Кацярыны Пятроўны прымалі ўдзел у дзвюх намінацыях.
Ансамбль старадаўняй народнай музыкі «Рарог» ў намінацыі «Інструментальнае творчасць. Ансамблі» быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені. У выкананні калектыву гучалі танцавальныя мелодыі рэгіёна.
Саліст ансамбля Райко Павел у намінацыі «Iнструментальная музыка. Сола. Народныя інструменты» атрымаў перамогу і атрымаў дыплом лаўрэата 1 ступені. У выкананні Паўла на народным музычным інструменце беларуская дуда прагучала папуры на творы беларускіх кампазітараў І. Мангушева і А. Крамко. Канцэртмайстар - Нядвецкая Лідзія Аркадзьеўна.
Віншуем нашых пераможцаў!


