Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ах, спёка, спёка…

19.06.2020

Летам многім людзям, асабліва пажылым і хранічна хворым, неабходна засцерагчыся ад спёкі.

Каб не дапусціць перагрэву, абмяжуйце час прабывання на вуліцы, знізьце фізічныя нагрузкі да мінімуму. Апранайцеся ў адзенне з лёгкіх, натуральных тканін, не забывайцеся пра галаўныя ўборы. Летам і харчавацца патрэбна інакш, чым зімой. Ужывайце больш садавіны і агародніны, аддавайце перавагу рыбе, адмоўцеся ад вэнджанага і смажанага. Рэкамендуецца больш піць вады, кісламалочных прадуктаў, вітамінізаваных напіткаў.

На працягу гарачага дня можна прыняць халаднаваты душ. Паездкі на асабістым і грамадскім транспарце перанясіце на ранішні ці вячэрні час.

Наталля БУЛАВА,

урач-гігіеніст

Задайте вопрос