19 мая гэтага года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў указ “Аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дакументаў”, у адпаведнасці з якім даведкі і дакументы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца ў перыяд з 30 красавіка па 31 ліпеня 2020 года, будуць сапраўднымі яшчэ на працягу трох месяцаў.
Вось пералік такіх дакументаў:
– вадзіцельскае пасведчанне;
– часовы дазвол на права кіраваць механічным транспартным сродкам у выпадку страты (крадзяжу) вадзіцельскага пасведчання, а таксама вадзіцельскага пасведчання ўзору МУС СССР;
– пасведчанне трактарыста-машыніста адпаведнай катэгорыі з талонам да яго;
– часовы дазвол на права кіраваць калёсным трактарам, самаходнай машынай у выпадку страты (крадзяжу) пасведчання трактарыста-машыніста, а таксама пасведчання трактарыста-машыніста (з катэгорыямі), якія выдадзены на тэрыторыі рэспублік былога СССР;
– медыцынская даведка аб стане здароўя;
– пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку;
– акт агляду транспартнага сродку.
ДАІ звяртае ўвагу: калі дата заканчэння дзеяння дакумента выпадае на выхадны ці святочны дзень, то яна не пераносіцца на наступны працоўны дзень.
Вадзім ПАСЕКА,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ
Валожынскага РАУС


