Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Налавілі рыбы, ракаў – павячэралі са смакам

19.06.2020

На тэрыторыі нашай рэспублікі ў асноўным распаўсюджаны два віды ракаў – шыракапалы і даўгапалы (вузкапалы). Шыракапалы рак занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і яго лоўля забаронена.

А вось даўгапалы (вузкапалы) рак з’яўляецца аб’ектам прамысловага і аматарскага рыбалоўства. Правілы яго здабычы рэгламентуюцца пастановай Савета міністраў ад 02.06.2006 года.

Забаронена лавіць ракаў у той час, калі нельга лавіць і рыбу. У нашай вобласці гэта перыяд з 1 красавіка па 18 мая. Існуюць і іншыя абмежаванні. Так, нельга здабываць ракаў з даўжынёй цела менш за 10,5 сантыметра. 

Лавіць ракаў людзі прызвычаіліся спецыяльнымі ракалоўкамі. Яна ўяўляе сабой сетчаты квадрат ці круг дыяметрам да 100 сантыментаў, у цэнтр якога кладзецца прынада. Адзін чалавек мае права паставіць не больш за тры такія прыборы і толькі ў светлы час сутак. Пакідаць ракалоўкі без нагляду забараняецца. Таксама нельга выкарыстоўваць для лоўлі аквалангі, плавальныя сродкі, асвятляльныя прыборы. Норма здабычы – не больш за 2 кілаграмы ў суткі на чалавека.

За незаконную здабычу вузкапалых ракаў прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе спагнання за нанесены ўрон прыродзе 1,5 базавай велічыні за кожную асобіну, а таксама штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.  

Асобы, вінаватыя ў здабычы дзікіх жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці.

Васіль ПАЎЛАЎ,

намеснік начальніка Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы

жывёльнага і расліннага свету

 

Задайте вопрос