Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Абласная акцыя «Мая Радзіма! Мая Беларусь!» завяршылася ў Ракаве

09.08.2020

Шматлікімі сцягамі, дзіцячымі забавамі, усмешкамі на тварах дарослых і, вядома ж, выдатнымі песнямі артыстаў краіны запомніўся фэст у аграгарадку Ракаў. На Валожынскай зямлі, якая дала пачатак абласной маладзёжнай акцыі, і завяршылася кола канцэртных тураў, прысвечаных Году малой радзімы.

Перад пачаткам акцыі на плошчы Свабоды аграгарадка і бліжэйшых вуліцах разгарнуліся атракцыёны, гульнявыя пляцоўкі, выязныя гандлёвыя кропкі.

     

А фестываль пачаўся яркім флэшмобам, у якім паўдзельнічала самая актыўная моладзь Валожыншчыны.

Ракаўскім ваколіцам дасталося многае: і выдатная прырода, і старажытныя гарадзішчы, і багатая спадчына продкаў. Аднак найперш гэта зямля славіцца працавітымі людзьмі, якія шчыра любяць сваю малую радзіму, нястомна ўмацоўваюць фундамент жыцця і, вядома ж, з радасцю сустракаюць гасцей. Гэта ў поўнай меры адчулі салісты арт-гурта «Беларусы», якія першымі адрасавалі вядомыя песні нашым слаўным землякам.

      

Артыст беларускай эстрады Аляксей Хлястоў таксама сабраў хвалю апладысментаў. Прысутныя, добра знаёмыя з тэкстамі яго твораў, актыўна дапамагалі спеваку.

Святочную праграму працягнулі ўдзельнікі арт-гурта «Багач».

Кацярына Лазука падарыла ракаўчанам і гасцям мерапрыемства сучасныя хіты, папулярныя ў маладзёжным асяроддзі. А вось гурт «СССР» нагадаў пра бессмяротны подзвіг продкаў, дзякуючы каму мы сёння жывём у незалежнай Беларусі. Іх песні, напоўненыя любоўю да Радзімы і блізкіх людзей, знайшлі гарачы водгук у сэрцах гледачоў.

           

Канцэртную праграму закрываў маладзёжны гурт «PROвокация».

Сяргей Садоўскі

Фота аўтара

Источник: https://www.mlyn.by/

Задайте вопрос