Напрыканцы мінулага тыдня непасрэдна ў полі ўслаўлялі механізатара КСУП «Валожынскае» Паўла Валянцінавіча ПАЛЕШЧУКА. Руплівец паспеў нажаць больш за дзве з палавінай тоны збожжа (раней ім нажата тысяча тон рапсу), таму з гонарам прымаў віншаванні.
Як адзначыў першы намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Уладзімір Чычкін, у бягучым годзе ніва не паскупілася і шчодра надзяліла кожны колас зернем. Валожынскім хлебаробам ёсць чым ганарыцца. Уладзімір Сяргеевіч уручыў ліст з падзякай галоўнаму герою жніва-2020. Галоўны бухгалтар раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Святлана Мартуновіч перадала Паўлу каштоўны падарунак.
Цёплыя словы прагучалі і ў адрас вадзіцеляў гаспадаркі Аляксея Аляксандравіча ВАНСЛАВА і Андрэя Сяргеевіча ІНФАРОВІЧА, што перавезлі больш за ўсіх зерня (1365 і 1030 тон). Яны таксама сталі ўладальнікамі заслужаных узнагарод. Да віншаванняў далучыліся кіраўнік прадпрыемства Генрык Палойка, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікенцій Адамовіч, самадзейныя артысты.
У гэты ж дзень Уладзімір Сяргеевіч уручыў падзякі вадзіцелям Валянціну Вікенцьевічу Харуку (КСУП «Валожынскае», 1249 тон), Ігнату Паўлавічу Мойсу (КСУП «Сівіца», 1139 тон), Пятру Уладзіміравічу Багдановічу (ААТ «Суднікаўскі», 1067 тон) і работнікам ААТ «Агра-Дубінское» Анатолію Аляксандравічу Загорскаму (1407 тон), Віктару Віктаравічу Красаву (1276 тон), Аляксандру Генадзьевічу Саломку (1478 тон).


