Большасць жыхароў Валожынскага раёна неабыякавыя да лёсу нашай агульнай малой радзімы, выступаюць за мір і спакой у грамадстве, і органы мясцовага кіравання і самакіравання зробяць усё неабходнае, каб гэта забяспечыць.
Разам з тым, мы не супраць права кожнага жыхара Валожынскага раёна на выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі, але яго рэалізацыя павінна праходзіць у цывілізаванай форме ў рамках выканання дзеючага заканадаўства.
Працягваюцца заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
Паддаўшыся на іх, вы рызыкуеце парушыць дзеючае заканадаўства.
Парадак правядзення масавых мерапрыемстваў усталяваны міжнародным і нацыянальным заканадаўствам.
Рэалізацыя права на мірныя сходы прадугледжвае выкананне шэрагу абавязкаў.
Папярэджваю, што ўдзел у любых несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах з'яўляецца незаконным і можа пацягнуць адміністрацыйную або крымінальную адказнасць.
Звяртаю ўвагу дарослых на рызыкі, пры якіх вашы дзеці могуць стаць удзельнікамі несанкцыянаваных мерапрыемстваў. У сілу несфармаванай жыццёвай пазіцыі дзеці і моладзь найбольш ўразлівыя і могуць быць схільныя ўплыву з боку дарослых. Не залянуецеся паглядзець, чым жыве ваша дзіця, у тым ліку на прасторах інтэрнэту.
Пераканаеце сваіх дзяцей, блізкіх вам людзей не прымаць удзел у падобных мерапрыемствах, а таксама самі не ўдзельнічайце ў іх.


