Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Школьны калейдаскоп

02.09.2020

Падарожжа ў краіну ведаў – старт дадзены!

На ўрачыстай лінейцы, прысвечанай святу першага званка ў Дорскай сярэдняй школе прысутнічалі не толькі вучні, настаўнікі, бацькі, але і людзі, для якіх падарожжа ў Краіну ведаў даўно ўжо стала прыемным успамінам. Першы вераснёўскі ранак кожнаму чалавеку навявае светлы сум пра незабыўныя гады маленства і школу, такую знаёмую і адначасова новую, нават таямнічую пасля працяглых канікулаў…

Вось і ў Дорах 1 верасня было шумна і весела. Школьны будынак зіхацеў вымытымі да бляску вокнамі, вабіў пахамі чысціні і свежасці. Рамонт памяшкання педкалектыў зрабіў уласнымі рукамі. Пастараліся на славу: класныя пакоі, кабінеты для вывучэння асобых прадметаў, спартыўная зала, сталовая і кухня адпавядаюць усім нарматыўным патрабаванням, радуюць вока дэкорам і ўтульнасцю.

За парты сёлета тут сеў 81 вучань. Чатыры першакласнікі пераступілі парог установы навучання ўжо як школьнікі, а не выхаванцы дзіцячага садка. Веды даручана даваць 22 настаўнікам – школа цалкам укамплектавана педагагічнымі кадрамі.

Самым хвалюючым момантам на лінейцы, як лічаць і дзеці, і дарослыя, стаў запуск паветраных шароў. Ад кожнага класа ў неба ўзняўся каляровы пасланец, і дзясяткі вачэй сачылі, як імкліва ён знікае, бы тое лета, што яшчэ ўчора радавала і весяліла…

Задайте вопрос