Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Адрасная дапамога – на цэлы год

11.09.2020

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога (ДАСД) у нашай краіне прадугледжана з 2001 года. Сёння яна прадастаўляецца ў выглядзе 4 сацыяльных выплат: штомесячная дапамога, забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей ва ўзросце да двух гадоў, аднаразовая дапамога, дапамога на набыццё жыццёва важных прадметаў гігіены інвалідам I групы і дзецям-інвалідам з 4-й ступенню страты здароўя.

Штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям, у якіх даход у разліку на аднаго члена сям’і ніжэй крытэрыя патрэбнасці – бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва (з 1 жніўня – 256,10 рубля). У гэтым выпадку яно выплачваецца сям’і на працягу 6 месяцаў у годзе ў памеры розніцы паміж фактычным душавым прыбыткам у канкрэтнай сям’і і велічынёй БПМ.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2020 г. № 178 “Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян” унесены змяненні, якія, у прыватнасці, датычацца прадастаўлення штомесячнай сацыяльнай дапамогі шматдзетным сем’ям з трыма і больш дзецьмі.

Указам для шматдзетных сем’яў павялічаны тэрмін выплаты штомесячнай сацыяльнай дапамогі: раней яе маглі прызначыць да 6 месяцаў, цяпер – да года. Акрамя таго, павышаны крытэрый патрэбнасці – са 100 да 115% БПМ.

Вырас і памер дапамогі. Праўда, як і раней, ён будзе залежаць ад даходаў канкрэтнай сям’і.

Новыя правілы ўжо дзейнічаюць пры прызначэнні штомесячнай сацыяльнай дапамогі з 1 верасня 2020 года.

Па кансультацыю можна звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама па тэл.: 58197.

Задайте вопрос