Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Яны разам, яны – сям’я

11.09.2020

Ужо амаль месяц жыхары Валожына Святлана і Вячаслаў БЕЛАНОВІЧЫ прымаюць віншаванні з нагоды нараджэння двайнят Арсенія і Іллі.

рыгожая пара разам з 2015 года. Жонка да дэкрэтнага водпуску працавала эканамістам у жылкамунгасе, муж – юрысконсульт лясгаса. Сур’ёзныя, самастойныя маладыя людзі, пра якіх можна сказаць: “Трывала стаяць на нагах”, маюць уласнае жыллё. Кватэру ў новым мікрараёне райцэнтра пабудавалі з прыцягненнем крэдыту як маладая сям’я.

Пра Святлану ніяк не падумаеш, што толькі-толькі нарадзіла дваіх дзяцей – знаходзіцца ў цудоўнай форме. І не дзіўна, маладая жанчына – спартсменка са стажам. Яшчэ школьніцай вызначылася з любімай фізічнай нагрузкай – валейболам. Пакуль не даведалася наконт “цікавага” становішча, рэгулярна наведвала спартыўную залу, дзе нараўне з калегамі-мужчынамі падавала “рэзаныя” мячы. Вячаславу таксама ўласцівы спартыўны азарт, але ў яго ў прыярытэце – футбол.

Папаўненне сям’і немаўлятамі – заўсёды выпрабаванне для закаханых. Але гэты тандэм на цяжкасці ўвагі не звяртае. Да таго ж паняньчыць унукаў з задавальненнем дапамагаюць дзядулі і бабулі.

Цікава, але хлопчыкі ўжо сёння зусім розныя асобы, са сваімі характарамі і тэмпераментамі, нават плачуць і ўсміхаюцца кожны па-свойму.

Хочацца пажадаць гэтай прыгожай сям’і здароўя, дабрабыту, спаўнення мар. Няхай нягоды абыходзяць ваш мірны дом, дарагія Святлана, Вячаслаў, Арсеній і Ілля!

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Галерэя малюнкаў

Задайте вопрос