Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Бяспечны» падарунак гораду

02.10.2020

Работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і прадстаўнікі добраахвотнага пажарнага таварыства зрабілі гораду падарунак у выглядзе прыгожай аркі, што сотнямі агеньчыкаў будзе загарацца кожны вечар.

Арт-аб’ект, што размясціўся ў парку каля возера, павінен прыцягнуць увагу насельніцтва да пытанняў бяспекі. Гэта адна з форм прафілактычнай работы па прадухіленні надзвычайных сітуацый. У адкрыцці аркі прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Ігар Балінаў, начальнік Валожынскага ўчастка РДГА «БДПА» Анатоль Шакун, начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Сівы, які адзначыў, што прызначэнне новага аб’екта – яшчэ раз нагадаць жыхарам раёна пра неабходнасць выканання правіл бяспекі і каштоўнасць чалавечага жыцця.

Хочацца спадзявацца, што арка бяспекі на доўгі час стане сапраўдным упрыгажэннем райцэнтра, сюды з задавальненнем будуць прыходзіць людзі, каб сфатаграфавацца і проста ў прыемнай атмасферы правесці вольны час.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Задайте вопрос