Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

05.11.2020

7 лістапада краіна адзначае 103-ю гадавіну Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Сардэчна віншуем вас з дзяржаўным святам. Асаблівыя словы – ветэранам вайны і працы, чыя маладосць і ўсё свядомае жыццё прайшлі пад сцягам Кастрычніка, хто мацаваў магутнасць роднай краіны, заўсёды заставаўся і застаецца ідэалам дабра і справядлівасці, роўнасці і братэрства, каму ёсць чым ганарыцца сёння, нягледзячы ні на што.

Шаноўныя валожынцы, працаўнікі прамысловасці, сельскай гаспадаркі, інтэлігенцыя, вайскоўцы, вучні, дамашнія гаспадыні і пенсіянеры, будзем жа плённай працай і годнымі паводзінамі памнажаць эканоміку і дабрабыт, шанаваць гісторыю і культуру раёна.

Моцнага вам здароўя, шчасця, міру і дабра.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.


Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Шчыра віншую вас са святам – Днем Кастрычніцкай рэвалюцыі!Ужо больш стагоддзя аддзяляе нас ад гэтай знамянальнай даты, але і сёння яна не губляе свайго значэння.

Гэта падзея адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, стала пачаткам карэнных пераўтварэнняў у краіне, аказала значны ўплыў на ход сусветнай гісторыі і вызначыла лёсы многіх народаў.

Мы, удзячныя нашчадкі, аддаем дань павагі ўсім пакаленням савецкіх людзей, якія заклалі фундамент нашай эканомікі, адстаялі гонар і незалежнасць краіны ў гады ваенных ліхалеццяў, праславілі нашу дзяржаву дасягненнямі ў адукацыі, культуры, спорце.

Мы ганарымся працоўнымі подзвігамі, воінскім гераізмам, навуковымі адкрыццямі савецкага часу. І сягоння, у час нялегкіх выпрабаванняу, мы імкнемся захаваць і прымножыць усё лепшае, што дасталося нам ад нашых продкаў, вызначыўшых сваімі прыярытэтамі такія каштоўнасці, як мір, праца, справядлівасць, роўнасць, незалежнасць

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах, новых дасягненняў на карысць роднага раена і ў імя нашай любімай Радзімы!

Семянчук А.А.,

дэпутат Палаты прадстаунікоу

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

семага склікання.


Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні

з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

7 лістапада 1917 года адбылася эпахальная падзея XXстагоддзя, якая ажыццявіла такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павагу да людзей працы, сацыяльную справядлівасць.

Плённая праца, імкненне да сацыяльнай справядлівасці, павага да гісторыіі і традыцый – галоўныя фактары кансалідацыі беларускага грамадства.

Атрымаўшы ў спадчыну ўсё лепшае з мінулага, беларускі народ мэтанакіравана ідзе па шляху ўмацавання суверэннай дзяржавы, з аптымізмам глядзіць у будучыню.

Дарагія Валожынцы, ветэраны вайны і працы, моладзь! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, аптымізму, дабрабыту і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай вам заўсёдыспадарожнічаепоспех у працы на карысцьроднайАйчыны.

Раённая арганізацыя

Камуністычнай партыі Беларусі

Задайте вопрос