Падчас асенніх канікул ва установах адукацыі раёна працуюць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем і праводзіца шмат цікавых мерапрыемстваў.
25 вучняў гімназіі № 1 г. Валожына з карысцю і добрым настроем праводзяць час у школьным лагеры «# ВКОНТАКТЕ». Сумаваць ім тут не прыходзіца. У першы ж дзень рабяты прыдумалі назвы атрадаў «# ЗДАРАВЯКІ» і « # ВІТАМІНЧЫКІ», гулялі на свежым паветры і ў спартыўнай зале. Даспадобы прыйшоўся групавы занятак «Ты + я = адна сям’я». Кожны дзень тут ладзяцца запланаваныя мерапрыемствы па тэме «Там на невядомых дарожках». Такія як: «Беражы вочы», «Флікер – твой сябар», хвілінкі бяспекі. Адбыліся пазнавальны час «Віртуальнае падарожжа па краіне любімых казак», трэнінг для малодшых школьнікаў «Майстэрня настрою». Адзін з дней быў прысвечаны грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню «Завешся ты ласкава Белая Русь», калі хлопчыкі і дзяўчынкі даведваліся шмат новага і цікавага пра нашу любімую краіну. Дзеці з задавальненнем наведалі кінавідэалекторый пад назвай «Люблю цябе, мой край родны» ў кінатэатры «Юнацтва» райцэнтра.
У Суднікаўскай сярэдняй школе прайшла квэст-гульня «У пошуках скарба», у якой прынялі ўдзел вучні 5-9 класаў. Рабяты падзяліліся на дзве каманды, абралі сабе капітанаў і прайшлі пяць кантрольных кропак. На кожнай з іх хлопчыкам і дзяўчынкам прапаноўвалася расшыфраваць падказку для далейшых дзеянняў. На самай апошняй іх чакаў «скарб» – салодкія пачастункі.. Падчас працы ў творчай майстэрні «Залатая восень» школьнікі перадалі з дапамогай каляровай паперы і сваёй фантазіі хараство роднай прыроды. Карціны-малюнкі занялі сваё месца на выставе ў класе.
Дзень гульні прайшоў у аздараўленчым лагеры «Сонейка», што працуе на базе Дорскага ВПК. Рабяты ўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай героям казак, спаборнічалі ў спартыўных эстафетах і практыкаваліся ў прымяненні правіл бяспекі на вуліцы. Дарослыя падрыхтавалі для іх шматлікія гульні і конкурсы.
Тэме «Дом, дзе жывуць кнігі» быў прысвечаны першы дзень у лагеры «Крынічка» на базе Пяршайскага ВПК. Дзеці здзейснілі экскурсію ў школьную бібліятэку, а пасля правялі конкурс малюнкаў «Вокладка для маёй кнігі». Каб дазнацца «Адкуль да нас прыйшла кніга хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся ў віртуальнае падарожжа ў Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь, у рамках прагулкі на свежым паветры наведалі Пяршайскае лясніцтва і папрацавалі ў творчай майстэрні «Закладка для кнігі». Гартаючы старонкі часопіса «Юны выратавальнік» школьнікі засвоілі правілы. бяспечных паводзін у розных жыццёвых сітуацыях. Каб замацаваць набытыя веды выхавацель арганізавалі вусны часопіс і пажарныя эстафеты.
Цікавыя, карысныя для здароўя дзяцей мерапрыемствы ладзяцца і ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна. Падчас марафону рухомых гульняў выхаванцы атрымалі зарад энергіі, бадзёрасці і добрага настрою. Вершы вядомых паэтаў рабяты дэкламавалі на конкурсе чытальнікаў польскай паэзіі імя Адама Міцкевіча. Займальнае падарожжа ў казачны свет хлопчыкі і дзяўчынкі здзейснілі, удзельнічаючы ў інтэлектуальнай гульні «Мы з казак – ты нас ведаеш, калі зможаш – отгадаешь!». У ходзе работы майстар-класа «Модны аксэсуар» школьнікі вырабілі фенечкі і браслеты. З задавальненнем яны падбіралі краскі і тоны ў майстар-класе «Восеньскі нацюрморт», а звычайны ліст паперы ператвараўся ў маленькі «шэдэўр»на майстар-класе «Сакрэты папяровага ліста» .
Старонку падрыхтавала Анжэла РАДЫНА


