Ілона Леанідаўна Макарэвіч другі год працуе педагогам-арганізатарам у гімназіі № 1 г. Валожына, а таксама выкладае англійскую мову ў пачатковых класах. Родам дзяўчына з Барысава, скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Англійская і нямецкая мова». У калектыве маладога спецыяліста сустрэлі з цеплынёй: дапамаглі і з жыллём, і з пераездам, і проста ўліцца ў вялікую педагагічную сям’ю.
Прафесію выбрала мэтанакіравана, бо дома бацькі заўсёды лічылі, што настаўнік – паважаны чалавек. Самым галоўным у сваёй штодзённай рабоце Ілона Леанідаўна лічыць выхаванне харошых, прыстойных, сумленных, добрых людзей, годных грамадзян сваёй краіны. У наш час гэта няпроста, але магчыма: сучаснае пакаленне патрабуе новых форм работы, іх толькі варта зацікавіць. А яшчэ – трэба любіць дзяцей і справу, якой ты займаешся.
Алена ЗАЛЕСКАЯ
Фота Сяргея БОБРЫКА
(фота Макарэвіч)


