Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Майстры спорту Валожыншчыны

11.11.2020

Тры залатыя, два сярэбраныя і 1 бронзавы медалі – такі вынік паказалі ветэраны спорту раёна на XIII Мінскай абласной спартакіядзе “Ветэраны фізічнай культуры і спорту”, якая прайшла на спартыўна-аздараўленчай базе “Галактыка”, што пад Ракавам.

Сёлета памерацца сілай, спрытам і ўменнем прыехалі 57 спартсменаў з 18 раёнаў сталічнага рэгіёну. Валожыншчыну прадстаўлялі пяць чалавек на чале з галоўным суддзёй Мікалаем Мікалаевічам Рабцавым, яго намеснікам Валянцінай Валер’еўнай Башаркевіч і галоўным сакратаром Людмілай Дзмітрыеўнай Лысенка.

Спаборніцтвы доўжыліся два дні. У першы дзень адбыліся: кідок мяча ў карзіну, скандынаўская хадзьба, кулявая стральба, дартс, біяльярд, шашкі. У выніку ў біяльярдзе Міхаіл Іванавіч Шыян заняў 6-е месца, а Васілій Васільевіч Ажарэльеў 5-е і 2-е – у кідку мяча ў карзіну, Іосіф Карлавіч Сухавецкі стаў першым па кулявой стральбе, на другую прыступку па шашках узняўся Вячаслаў Вітальевіч Косік.

Другі дзень прынёс бясспрэчнае лідарства валожынцаў у настольным тэнісе і ў шахматах: ганаровае 1-е месца ў гэтых відах спорту занялі Аляксей Уладзіміравіч Лях і Вячаслаў Вітальевіч Косік. Восьмы вынік па шахматах паказаў Міхаіл Іванавіч Шыян. Упершыню праводзіліся спаборніцтвы па гарадошным спорце, якія было вырашана ўключыць у пералік на наступны год.

Спаборніцтвы прайшлі на самым высокім узроўні, на іх прысутнічалі прадстаўнікі Упраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама. Суддзямі па відах спорту былі: Аляксандр Пятровіч Кавяза і Вера Міхайлаўна Каваленка – па кулявой стральбе, Ганна Сяргееўна Хількевіч – па дартсе, Дзмітрый Васільевіч Ажарэльеў, Сняжана Васільеўна Ланько, Вадзім Валер’евіч Лясюк, Андрэй Валянцінавіч Мядзінскі – па настольным тэнісе, Уладзіслаў Вячаслававіч Галоўчык – па баскетболе, Анатолій Мар’янавіч Шумчык і Дзмітрый Францавіч Булакевіч – па більярдзе. Медыцынскае абслугоўванне забяспечвала Марыя Анатольеўна Храпач. Пры падвядзенні вынікаў усе раёны падзякавалі судзейскую калегію за аб’ектыўнае судзейства і за высокую арганізацыю мерапрыемства, размяшчэнне і харчаванне ўдзельнікаў.

Пераможцы, якія занялі першыя месцы, узнагароджваліся залатымі медалямі і грашовымі прэміямі, за 2-е і 3-е месцы – сярэбранымі і бронзавымі медалямі, граматамі, падарункамі ад Упраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама, Мінскай абласной арганізацыі “Ветэраны фізкультуры і спорту”.

Напрыканцы адбыўся конкурс мастацкай самадзейнасці раёнаў. Валожыншчыну прадстаўляў Іосіф Карлавіч Сухавецкі, якому апладзіравалі стоячы.

Мікалай РАБЦАЎ,

суддзя нацыянальнай катэгорыі

Задайте вопрос