Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вартаваць грамадскі спакой дапамогуць дружыннікі

11.11.2020

Апошнім часам асаблівую актуальнасць набывае пытанне пашырэння дзейнасці добра знаёмага ўсім нам грамадскага фарміравання – добраахвотнай дружыны. Нягледзячы на тое, што ў міліцыі хапае сіл і сродкаў, каб забяспечваць парадак на вуліцах, дапамогу з боку простых людзей, неабыякавых да спакойнага жыцця ва ўласным двары, вёсцы, горадзе і раёне, супрацоўнікі праваахоўных органаў цэняць і вітаюць.

Напрыканцы мінулага тыдня ў кабінеце начальніка РАУС адбылася сустрэча з лідарамі грамадскіх арганізацый Валожыншчыны, тэмай якой стала абмеркаванне распарадку дзейнасці дружыннікаў (з ліку членаў гэтых структур), а таксама распрацоўка дадатковых прэферэнцый для добраахвотных памочнікаў міліцыянераў.

Заўважалася, што ўступіць у рады дружыны зможа не кожны. Сюды прымаюць толькі паўналетніх грамадзян (мужчын і жанчын), якія па сваіх дзелавых і маральных якасцях, стане здароўя могуць садзейнічаць у ахове грамадскага парадку, жыцця і здароўя грамадзян і іх уласнасці, дзейнасці па прафілактыцы і спыненні правапарушэнняў. Дружыннікам не зможа быць той, хто мае судзімасць, знаходзіцца на ўліку ў лячэбна-прафілактычных арганізацыях па прычыне псіхічнага захворвання, наркаманіі або алкагалізму, прызнаны недзеяздольным або абмежаваным у дзеяздольнасці, а таксама людзі, якія на працягу года да дня падачы заявы аб уступленні ў дружыну былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Дружыннікі разам з супрацоўнікамі міліцыі заступаюць на ахову грамадскага парадку па графіку, як правіла, па вечарах у пятніцу і выхадныя.

Варта адзначыць, што дзяржава гарантуе сацыяльную абарону членаў добраахвотнай дружыны. Да таго ж яны падлягаюць абавязковаму асабістаму страхаванню. Прадугледжана і пакрыццё шкоды маёмасці, што належыць дружынніку або яго блізкім сваякам, калі яна нанесена ў сувязі з выкананнем ім функцый па ахове правапарадку. Ёсць і цэлы шэраг іншых мер заахвочвання. Падчас сустрэчы агучваліся і іншыя прапановы.

Нагадаем: прыём у дружыну ажыццяўляецца на добраахвотнай аснове і ў індывідуальным парадку. Для гэтага неабходна папярэдне патэлефанаваць у РАУС па нумары 54144.

Сяргей САДОЎСКІ

Задайте вопрос