Напярэдадні святкавання Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу старшыня Валожынскай раённай «Белай Русі» Алена Клачко сустрэлася з членамі першасных арганізацый Валожынскай райаграпрамтэхнікі, ільнокамбіната і сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, каб павіншаваць лепшых работнікаў галіны з прафесійным святам і ўручыць ім падарункі ад раённай арганізацыі. Алена Іванаўна выказала словы шчырай падзякі за нялёгкую, але такую патрэбную для нас усіх працу, якая заслугоўвае глыбокай павагі і прызнання. І пажадала шчаслівага жыцця, напоўненага здароўем і дабрабытам.


