Пастаянна абнаўлялася новая кніжная выстава - «Модныя навінкі з кніжнага кошыка», а ў аматараў мультфільмаў была магчымасць паглядзець свае любімыя мульцікі, прыняць удзел у мультвіктарыне «Як у казцы», пазнаёміцца з кнігамі, прадстаўленымі на выставе «Чытайце з задавальненнем усе гэтыя прыгоды».
На мерапрыемстве «Восень на двары» дзецям быў прадстаўлены відэаролік аб восені. Восень - адна з найбольш запамінальных, відовішчных і адчайна прыгожых пор года. На фотавыставе «Зусім не сумная восень Віктара В.» яркія фарбы восені з ападаючым лісцем, якія кладуцца прыгожым дываном на зямлю захапілі ўсіх чытачоў бібліятэкі.
Была праведзена гутарка аб здаровым ладзе жыцця і асабістай гігіене «Дзецям аб каранавірусе». У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, мы вырашылі правесці ненадакучлівы, невялікі інструктаж. Сваім чытачам патлумачылі правілы апранання і нашэння маскі, вучылі карыстацца дэзінфікуючым сродкам для рук. А для бацькоў у бібліятэцы аформлена папка, памяткі і буклеты па дадзенай тэме.
Думаем, што восеньскія канікулы школьнікі правялі з карысцю, але наперадзе яшчэ столькі шмат цікавага і займальнага.
Чакаем вас!


