Буккросінг у Валожыне, да нядаўняга часу, быў абмежаваны сценамі гарадскіх бібліятэк. Але сёння ў жыхароў нашага горада, якія наведваюць дзяржаўную ўстанову «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна» (ФАК), з'явілася магчымасць палепшыць час чакання за чытаннем кнігі альбо часопіса і забраць упадабаную літаратуру дадому, а наўзамен, пры жаданні, прынесці, што-небудзь з хатняй калекцыі. Кнігі, прадстаўленыя на стэлажы, можна браць без запісу і пакідаць у сябе для чытання або перадаваць сябрам.
Паважаныя валожынцы, калі ў Вас з'явілася жаданне прачытаць тое, што зараз знаходзіцца ў бібліятэцы буккросінгу ГУ «Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка», а затым стаць букросерам і «адпусціць кнігу на волю», заходзіце ў госці.
Чакаем Вас па адрасе:
вул. Партызанская, 19
штодня з 08.00 да 22.00


