Да 85-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Уладзіміра Караткевіча ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава «Мой лёс – мая дарога». На выставе прадстаўлены мастацкія творы пісьменніка, публіцыстыка, успаміны і літаратура аб жыцці і творчасці У.Караткевіча.


