Традыцыйны фестываль-конкурс дзіцячай эстраднай песні «Звонкае рэха» сёлета ўпершыню прайшоў у завочнай форме.
Юныя выканаўцы, удзельнікі аматарскай мастацкай творчасці клубных устаноў раёна, прадставілі на суд журы песні ў фармаце відэазапісу. У рэпертуары вакалістаў 8-17 гадоў прагучалі песні аб Вялікай Айчыннай вайне, Беларусі і родных мясцінах.
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбылося на базе Валожынскага раённага Цэнтра культуры. Перед журы, у склад якога ўвайшлі намеснік дырэктара РЦК Таццяна Сяргееўна Лужынская, загадчык дзіцячага аддзела гэтай установы культуры Алена Міхайлаўна Санюковіч, загадчык інфармацыйна-аналітычнага аддзела Святлана Іванаўна Журавец, стаяла складаная задача вызначыць лепшых. Кожны ўдзельнік прадставіў цудоўны нумар, які заслугоўваў высокай адзнакі.
У выніку ў малодшай групе выканаўцаў дыпломамі «За ўдзел і актыўны ўклад у захаванне і развіццё песеннай творчасці» былі ўзнагароджаны Аліна Мілеўская з Дорскага сельскага Дома культуры, удзельніца гуртка «Музычны калейдаскоп» Суднікаўскага сельскага клуба Віялета Сяўрук, удзельніцы гуртка «Званочкі» Сакаўшчынскага сельскага Цэнтра культуры Яна Таўгень і Кацярына Калубака, удзельніца гуртка «Вясёлка» Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Злата Босюк.
У старэйшай групе дыпломы атрымалі Дар’я Яблонская з Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра, удзельніца гуртка «Мелодыя» Багданаўскага сельскага Цэнтра культуры Ганна Матус, удзельніца гуртка «Званочкі» Сакаўшчынскага сельскага Цэнтра культуры Ганна Шакун.


