Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Анлайн – канферэнцыя «Дзейнасць бібліятэк па арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання непаўналетніх карыстальнікаў»

25.11.2020

У 2020г. жыццё ўсяго свету змяніў новы вірус COVID-19. Абмежавальныя мерапрыемствы былі ўведзеныя ў розных краінах і практычна ва ўсіх галінах. Бібліятэкі не сталі выключэннем і былі вымушаны перайсці на новы ўзровень працы.

24 лістапада на платформе ZOOM прайшла анлайн – канферэнцыя «Дзейнасць бібліятэк па арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання непаўналетніх карыстальнікаў» (на базе ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна»).

З дакладам на тэму «Інтэлектуальны дасуг падлеткаў у дзіцячай бібліятэцы» выступіла Дар’я Анатольеўна Кажэўнікава, намеснік дырэктара па агульных пытаннях ДКУК «Чэлябінская абласная дзіцячая бібліятэка імя У.Маякоўскага».

Дзейнасць дзіцячага аддзела ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева» асвяцілі Алена Сяргееўна Капыток,
дырэктар ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева» і Марыя Ігараўна Окала-Кулак, загадчык аддзела дзіцячага чытача ДУК «Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х.Каладзеева».

Таксама вопытам вопытам работы па арганізацыі бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання непаўналетніх карыстальнікаў са слухачамі падзяліліся - Лідізя Міхайлаўна Якуш, загадчык бібліятэкі сямейнага чытання «Верасок» ДУК «Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча»; Святлана Яўгенаўна Шабалінская,
загадчык аддзела абслугоўвання дзічячага чытача ДУ «Дзяржынская раённая цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма» і Ганна Сяргееўна Міхірова,
бібліятэкар ІІ катэгорыі аддзела дзіцячага чытання ДУК "Цэнтральная гарадская бібліятэка г. Жодзіна".

Вынікі анлайн – канферэнцыі падвяла Іна Пятроўна Лазарава,
намеснік дырэктара па бібліятэчнай рабоце ДУ «Мінская абласная
бібліятэка імя А.С.Пушкіна».

Удзельнікамі ад ДУ «Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка» былі загадчык аддзела бібіятэчнага маркетынга Вікторыя Васільеўна Трахімовіч і загадчык Валожынскай дзіцячай бібліятэкі Святлана Аляксееўна Янкоўская.

Задайте вопрос