У першым этапе алімпіяды ва ўстановах адукацыі Валожынскага раёна прынялі ўдзел 118 навучэнцаў Х-XI класаў, у другім (раённым) этапе - 22 навучэнцы з 13 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна.
Валожынскі раён у трэцім (абласным) этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці прадставілі: Лушноў Андрэй, навучэнец XI класа ДУА «Гімназія № 1 г.Валожына», Чуйко Уладзіслаў, навучэнец X класа ДУА «Івянецкая сярэдняя школа», Харлінскі Андрэй, навучэнец XI класа ДУА «Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа». Хлопцаў да алімпіяды рыхтавалі настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства Рыцікава Ірына Мечыславаўна, Чуйко Ірына Мікалаеўна, Ачтаў Сяргей Уладзіміравіч.
Удзельнікам трэцяга (абласнога) этапу трэба было выканаць 31 заданне, з іх 30 пытанняў былі з варыянтамі адказаў і адзін адкрытага тыпу, гэта значыць кожнаму прэтэндэнту для перамогі трэба было выказаць уласны пункт гледжання, а таксама абгрунтаваць свае высновы.
Другім у абласным этапе стаў адзінаццацікласнік з гімназіі № 1 г. Валожына Андрэй Лушноў.
- Для мяне гэта нечаканы вынік — прызнаецца гімназіст у інтэрв'ю пасля алімпіяды. — У мінулым годзе на вобласці я не ўзяў ніякага месца, а ў гэты раз, напэўна, пашанцавала. Пытанні былі
не складаныя, але ёсць тэмы, якія трэба падцягнуць, напрыклад, падаткі, страхаванне. Калі казаць у цэлым, мне падабаецца вывучаць пытанні фінансавай граматнасці. Больш за ўсё цікавіць функцыянаванне банкаўскай сістэмы, у прыватнасці, узаемадзеянне Нацыянальнага банка з іншымі банкамі. Дарэчы, не выключана, што мая будучая спецыяльнасць будзе звязана з банкаўскай сістэмай. У сям'і ніхто не працуе ў банку, але бацька стварае прадукты для гэтай сферы.
Прызёры абласнога этапу алімпіяды атрымалі дыпломы і памятныя падарункі. Менавіта яны прадставяць Мінскую вобласць на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды, які пройдзе 18 снежня ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.
Алімпіяда па фінансавай граматнасці праводзіцца па сумеснай ініцыятыве Нацыянальнага банка і Міністэрства адукацыі.
Віншуем пераможцаў і прызёраў алімпіяды!
Жадаем Андрэю паспяховага выступлення на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод старшакласнікаў!


