Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Адна з лепшых прапагандыстаў вобласці працуе ў Валожыне

27.11.2020

Старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алеся РАДВІЛОВІЧ увайшла ў тройку лепшых сярод калег на Міншчыне, атрымаўшы Дыплом другой ступені.

Напрыканцы лістапада ў Мінскім абласным упраўленні МНС былі абвешчаны пераможцы абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь».

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях вялікую ўвагу надае менавіта папярэджанню непрыемных і трагічных здарэнняў: лепш не дапусціць, чым потым змагацца з наступствамі. Менавіта такую важную задачу выконваюць прапагандысты: яны літаральна стаяць «на перадавой» фарміравання культуры бяспечных паводзін у людзей.

Сёння, калі час дыктуе свае правілы і ўмовы, важна быць мабільнымі і своечасова падстройвацца пад сітуацыю. Таму прапаганда імкнецца ўкараняць розныя новыя формы работы, у тым ліку і дыстанцыйныя. Менавіта такі фармат дапамог у правядзенні абласнога конкурсу і выбарах лепшага прапагандыста вобласці: канкурсанты падавалі відэасправаздачы па прапанаваных намінацыях.

У «Візітнай картцы» неабходна было творча прадставіць сябе і расказаць пра ўласныя напрацоўкі па прапагандзе бяспекі жыццядзейнасці. Пры падрыхтоўцы «Дамашняга задання» ўдзельнікі ўжылі свае рэжысёрскія і камунікацыйныя здольнасці. Уменне знайсці падыход да любой аўдыторыі прадэманстравалі ў «Аратарскім майстэрстве». А вось «Спецыяльны карэспандэнт» праходзіў у рэжыме рэальнага часу: за адведзены тэрмін належала падрыхтаваць матэрыял на зададзеную тэму ва ўмоўнае перыядычнае выданне. Самым жа творчым і складаным быў конкурс «Інавацыйны праект»: стаяла задача распрацаваць і выпусціць тэматычную гульню, прызначаную для азнаямлення насельніцтва з правіламі паводзін у надзвычайных сітуацыях.

Як бачым, наша Алеся Аркадзьеўна дастойна справілася з выпрабаваннямі. Далучаемся да віншаванняў і зычым новых поспехаў!

Сяргей САДОЎСКІ

Задайте вопрос