Так, на мінулым тыдні сталі вядомы вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музеяў» (у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву»), у якім пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Чэрнік Марыны Васільеўны прыняла ўдзел і ўзнагароджана Дыпломам першай ступені у намінацыі «Крыніцы духоўнасці» Лапо Марыя, навучэнка 8 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сакаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа імя В.А.Каваленка» , а таксама Дыпломамі лаўрэата ўзнагароджаны Мілеўская Аліна, навучэнка 7 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» (кіраўнік Усава Ганна Аляксандраўна, настаўнік гісторыі), Лінкевіч Васіль і Яроміч Іларыя, навучэнцы 10 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г.Валожын» (кіраўнік Пятровіч Аксана Іванаўна, настаўнік гісторыі).
Прыемнай навіной стала перамога ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Мая сям'я, мой дом - Беларусі Радзіма», дзе у намінацыі «Дружная сямейка» Дыпломам першай ступені ўзнагароджана Маргунова Арына, навучэнка 6 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа».
Парадавалі і вынікі абласнога этапу рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі ўстановы адукацыі, у якім пераможцамі сталі
дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Расінка» у намінацыі «Тэрыторыя бяспекі» (кіраўнік Казак Наталля Станіславаўна) - Дыплом 1 ступені,
і дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» (кіраўнік Суша Вера Іосіфаўна) - Дыплом 3 ступені.
Юхнеўская Карына, навучэнка 11 класа дзяржаўнай ўстанова адукацыі «Гародзькаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара па выхаваўчай працы Марыны Іванаўны Астроўскай прыняла ўдзел у абласным этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Хто, калі не мы!» і стала ўладальнікам Дыплома 3 ступені.
У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу-выставы «Юнаты-2020» у намінацыі «Аптэка на градцы» вучні 9 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Пяршайскi вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа» Скрундзь Кацярына і Чэрвінская Дыяна (кіраўнік Загорская Алена Вячаславаўна, настаўнік біялогіі) атрымалі Дыплом 3 ступені.
Дыплом 2 ступені у Зянько Паліны, якая навучаецца ў аб'яднанні па інтарэсах «Творчы калейдаскоп» дзяржаўнай установы адукацыі «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна» (кіраўнік Собалева Алена Іванаўна) у намінацыі «Мастацкая фатаграфія», Дыплом 3 ступені у Скрыпка Анастасіі і Дыплом 3 ступені у Мамыш Ксеніі, якія навучаюцца ў аб'яднання па інтарэсах «Гліняныя цуды» дзяржаўнай установы адукацыі «Івянецкі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі» (кіраўнік Скрыпка Уладзімір Пятровіч) у намінацыі «Стрыт-арт» абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «АрхНавацыя-2020» сталі заслужаным вынікам карпатлівай працы.
У Рэспубліканскім фестывалі-конкурсе творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы», прысвечаным 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якое арганізавала Беларускае ГА «Грамадства памяці воінаў і ахвяр у Вялікай Айчыннай вайне», трэцяе месца заняў творчы калектыў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №2 г.Валожын» (кіраўнік Уланчык Аляксандр Мікалаевіч), а таксама трэцяе месца занялі:
Букштановіч Аляксандр, навучэнец 6 класа, кіраўнік - Садоўская Ганна Аляксандраўна, настаўнік працоўнага навучання;
Сіняўскі Мацвей, навучэнец 5 класа, кіраўнік - Гедроiць Іван Антонавіч, настаўнік працоўнага навучання;
Крук Арцём, навучэнец 8 класа, кіраўнік - Гедроiть Іван Антонавіч, настаўнік працоўнага навучання.
Шчырыя віншаванні пераможцам з пажаданнем новых перамог!


