Па выніках выканання тэставых заданняў у спіс удзельнікаў рэспубліканскага тэлевізійнага праекта «Я ведаю!» сярод навучэнцаў 5-8 класаў Мінскай вобласці ўключана Чмірова Надзея, навучэнка 5 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Івянецкая сярэдняя школа».
Здымкі запісаў рэспубліканскага тэлевізійнага праекта «Я ведаю!» для навучэнцаў 5 класаў будуць праходзіць 28.11.2020 года ў РУП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».
Жадаем Надзеі і яе настаўніку Парыза Наталлі Чэславаўне паспяховага выступлення і годнага выніку.


