Паводле рэкамендацый, для навучэнцаў 5-7 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прайшла класная гадзіна на тэму «Канфлікты ў школе і шляхі іх вырашэння», мэтай якога было стварэнне ўмоў для асэнсавання сутнасці канфлікту, спосабаў яго вырашэння. У фокусе абмеркавання навучэнцаў сталі такія паняцці як «дружба», «таварыства», «добразычлівасць», «павага адзін да аднаго». Навучэнцы навучыліся імкнуцца спалучаць асабістыя і грамадскія інтарэсы, паводзіць сябе канструктыўна падчас канфлікту, знаходзіць выйсце са спрэчных сітуацый, выпрацавалі сумесна правілы папярэджання канфлікту.
Таксама прайшлі класныя гадзіны ў фармаце адкрытага дыялогу па тэме «Наша школа праз 10 гадоў». Навучэнцы фантазіравалі над тым, як можа змяніцца ўстанова адукацыі, прапаноўвалі свае ідэі па паляпшэнню вонкавага выгляду школы. Навучэнцы V класа малявалі сваю школу, якой яны бачаць яе ў будучыні.
Праведзена інтэлектуальная гульня «Формула поспеху», падчас якой навучэнцы абмеркавалі, што трэба рабіць для таго, каб стаць паспяховым чалавекам і якія рысы характару павінны ў яго пераважаць.


