Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Больш за 100 карцін Рушчыца ўвайшлі ў фотаальбом пра яго жыццё і творчасць

01.12.2020

Сёлета споўнілася 150 гадоў з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца. У сувязі з гэтым выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў серыі «Мастакі зямлі беларускай» выпусціла ўнікальнае выданне - фотаальбом «Зямля і неба Фердынанда Рушчыца» аб жыцці і творчасці выдатнага беларускага мастака.

Больш за 100 твораў Фердынанда Рушчыца, якія ўвайшлі ў выданне, цяпер захоўваюцца ў вядучых мастацкіх музеях многіх краін. Напрыклад, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, нацыянальных музеях у Варшаве і Кракаве, Літаратурным музеі імя Адама Міцкевіча ў Варшаве, Львоўскай нацыянальнай галерэі мастацтваў імя Б. Р. Вазніцкага, Літоўскім мастацкім музеі, Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу, а таксама ў прыватным архіве сям’і Ф. Рушчыца.

Тэкставая частка кнігі прадстаўлена на трох мовах - беларускай, рускай і англійскай. Сучаснае прэзентацыйнае выданне можа з гонарам прадстаўляць беларускае нацыянальнае мастацтва на міжнародным узроўні, а таксама з поспехам выкарыстоўвацца ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах. Яно стане запатрабаваным як для спецыялістаў, так і самага шырокага кола чытачоў, аматараў беларускага выяўленчага мастацтва.

Па матэрыялах БелТА

Задайте вопрос