Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі людзей, на актыўнае інфармаванне і данясенне важнай і неабходнай інфармацыі. У ходзе акцыі бібліятэкар Мойса Ж. Я. ўручала наведвальнікам інфармацыйныя буклеты, распавядала аб праблемах СНІДу, інфармавала аб шляхах перадачы ВІЧ-інфекцыі, а таксама аб тым, як абараніць сябе і сваіх блізкіх ад гэтай хваробы.


