У апошнія гады навагоднія дрэвы - елкі і хвоі, вырашчаныя ў беларускіх гадавальніках, карыстаюцца добрым попытам.
Ёлачныя кірмашы будуць арганізаваны ў г. Валожын, каля крамы «Утульнасць» і ў саміх лясніцтвах. Працаваць яны пачнуць з 21 снежня, напярэдадні каталіцкага Раства. Кошт за лясную прыгажуню да 1м - 15 рублёў, ад 1.1 да 2м - 17 рублёў, ад 2,1 да 3м - 20 рублёў.
Што тычыцца нарыхтоўкі елкі навагодняй, то яна ў асноўным ажыццяўляецца на спецыялізаваных плантацыях, а таксама з ліку тых дрэў, якія высякаюцца па вытворчай неабходнасці – у парадку расчысткі трас, прасек, палос адводу, ліній электраперадач, на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльных санітарных высечак, калі на дадзеных лесасеках падрост не падлягае захаванню. Такім чынам, не наносіцца шкода прыродзе.
Пры гэтым Валожынскі лясгас нагадвае, што самастойная нарыхтоўка навагодніх дрэў без дазвольных дакументаў забаронена. Напярэдадні навагодніх святаў будзе ўзмоцнена ахова ляснога фонду.
Дзяржаўная лясная ахова будзе рэгулярна праводзіць аператыўныя рэйдавыя мерапрыемствы па выяўленні і прыцягненні да адказнасці грамадзян, якія незаконна высякаюць навагоднія дрэвы. На аўтадарогах будзе выстаўлена больш за 10 кантрольных пастоў.
Летась на гандлёвых кропках было рэалізавана больш за 800 навагодніх дрэў і навагодніх букетаў. Агульная сума рэалізацыі склала больш за 10,0 тысяч рублёў. Многія беларусы зноў вяртаюцца да традыцыйных навагодніх упрыгожванняў сваіх дамоў і кватэр жывымі навагоднімі дрэвамі.
У выпадку зацікаўленасці ў куплі аптовых партый навагодніх елак просім звяртацца ў вытворчы аддзел лясгаса па тэл. +375 1772 55419


