Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Увага!

09.12.2020

Валожынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях праводзіць конкурс «Навагодні дызайн МНС». Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях: «Навагодняе афармленне кватэры (жылых памяшканняў домаўладання)»; «Навагодні дэкор вокнаў»; «Навагодняе афармленне прысядзібнага ўчастка». Удзельнічаць можна як у адной намінацыі, так і адразу ў некалькіх.

Удзельнікі конкурсу падаюць у Валожынскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях фота (відэа) прэзентацыю ўладкаваных да Новага года прысядзібных участкаў, кватэр (жылых памяшканняў домаўладанняў), навагодні дэкор вокнаў у стылі МНС да 24 снежня 2020 года: асабіста па адрасе г. Валожын, вул. Камсамольская, 6 (2 паверх, сектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю) альбо па адрасе электроннай пошты Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі ад арганізатараў і ўдзел у абласным этапе конкурсу. Кантактны нумар па ўсіх пытаннях +375 (29) 3224291.

Задайте вопрос