Нагадаем, значна ўзрасла адказнасць за незаконную высечку лесу. У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае знішчэнне або пашкоджанне драўняна-хмызняковай ці іншай расліннасці ў лясах першай групы (а іх у нашым раёне больш за 74%), на грамадзяніна можа быць накладзены штраф у памеры ад 5 да 50 базавых велічынь, а на індывідуальнага прадпрымальніка – ад 20 да 200 базавых велічынь.
У лясах другой групы за аналагічныя парушэнні прадугледжаны штрафы да 30 базавых велічынь для грамадзян і ад 10 да 150 базавых велічынь - для індывідуальных прадпрымальнікаў.
Акрамя таго, за кожнае ссечанае навагодняе дрэва вінаватыя абавязаны будуць пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю ў памеры ад 0,2 да 0,4 базавай велічыні, у залежнасці ад месца здзяйснення парушэння.
Таму, каб не азмрочваць сабе свята неспадзяванымі грашовымі выдаткамі на штрафы купляйце навагоднія елкі ў спецыялізаваных месцах продажаў і захоўвайце чэкі і накладныя да канца перавозкі лясных прыгажунь.
Набыць навагоднія дрэвы можна будзе і ў саміх лясніцтвах, як прыватным прадпрымальнікам, так і ўсім жадаючым грамадзянам, а так жа на елачныя базары ў г. Валожыне. Яны пачнуць працаваць з 21 снежня.
Цэны на «навагоднія дрэвы»:
елка або хвоя вышынёй да 1 метра будзе каштаваць 14,0 руб.,
ад 1,1 да 2 метраў - 16.0 руб.,
ад 2,1 да 3 метраў - 18.0 руб.,
ад 3,1 да 4м. - 40.0 руб.,
ад 4,1 да 5м – 180.0 руб.


