Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»

10.12.2020

Па добрай традыцыі 10 снежня 2020 года стартавала рэспубліканская навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»

Не абышла яна бокам і Валожынскі раён. Ва ўсіх установах адукацыі зазіхацелі вясёлымі агеньчыкамі пухнатыя ёлкі і заіскрыліся на вокнах навагоднія ўпрыгажэнні.

Члены райвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама і раённых арганізацый у дні святочных навагодніх мерапрыемстваў наведаюць установы адукацыі, апякунскія, прыёмныя сем'і, аддзяленне прытулку ўстановы адукацыі «Валожынскі дзяржаўны раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», а таксама сем'і, у якіх дзеці прызнаны знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзіцячы дом сямейнага тыпу, сям'і, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Валожынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», педыятрычнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя «Валожынская цэнтральная раённая бальніца» з мэтай віншавання дзяцей з Новым годам, Калядамі і ўручэння ім падарункаў.

Па рашэнні Валожынскага раённага выканаўчага камітэта з раённага бюджэту былі выдзелены сродкі і набыты 57 падарункаў для дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, 117 падарункаў - для дзяцей-інвалідаў, 252 падарункі - для ўдзельнікаў раённага дабрачыннага свята, 20 падарункаў - для дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў дзіцячым аддзяленні ўстановы «Валожынская цэнтральная раённая бальніца» на суму 4460,0 беларускіх рублёў.

Таксама на сродкі з раённага бюджэту набыты набор кампутарнай тэхнікі (персанальны кампутар, шматфункцыянальная прылада) для дзяржаўных устаноў адукацыі «Гарадькоўскi вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» і «Яршэвіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» на суму 3276,0 беларускіх рублёў.

Новаму дзіцячаму спартыўнаму комплексу на суму 3276,0 беларускіх рублёў парадаваўся яслі-сад «Вясёлка» горада Валожына.

29 снежня 2020 года на базе дзяржаўнай установы культуры «Валожынскі раённы цэнтр культуры» пройдзе раённае навагодняе дабрачыннае свята «Таямніца чароўнага крышталя» для дзяцей з уручэннем падарункаў з удзелам старшыні райвыканкама Яўгена Міхайлавіча Круковіча.

1 студзеня 2021 года ў 12.00 пакліча да сябе ў госці ўсіх дзяцей горада Валожына на плошчу Свабоды гарадская дабрачынная навагодняя ёлка, дзе пройдзе вясёлая і займальная гульнявая праграма з цудоўнымі прызамі і падарункамі.

Задайте вопрос