Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ёлка жаданняў

11.12.2020

У адпаведнасці з планам асноўных мерапрыемстваў арганізацыі Чырвонага Крыжа распачата дабрачынная кампанія «Ёлка жаданняў», падчас якой будзе аказана дапамога ў выглядзе навагодніх падарункаў сем’ям, што выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, шматдзетным і няпоўным, прыёмным і апякунскім сем’ям.

З мэтай садзейнічання ў зборы сродкаў, што пойдуць на набыццё падарункаў, кіраўніком раённай арганізацыі А. У. Трацэўскай распрацаваны спецыяльныя лістоўкі-запрашэнні да ўдзелу ў акцыі. У бліжэйшы час валацёры наведаюцца на прадпрыемствы, да індывідуальных прадпрымальнікаў. Збор сродкаў плануецца правесці і на рынку. У магазінах “Дабраном” будуць устаноўлены спецыяльныя скарбонкі.

Фінальным акордам акцыі стане правядзенне дабрачынных мерапрыемстваў у сацыяльным прытулку і ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Спонсарам аднаго персанальнага жадання выступіць абласная арганізацыя, якая для гэтага выдзеліла 140 рублёў. На ўказаную суму будзе набыты хатні трэнажор для дзіцяці з інваліднасцю. Вызначыцца з адрасатам для дадзенага падарунка і ўсіх астатніх грамадскай арганізацыі дапаможа ТЦСАН.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Задайте вопрос